З Калядамі!
Каляды па-беларуску
Беларусь – памежжа культур і рэлігій, на якім розныя ўплывы з захаду і ўсходу не толькі сутыкаюцца, але нярэдка зліваюцца ў адным сплаве. Гэта тычыцца і калядных традыцый.
25 снежня беларускія каталікі святкуюць Божае Нараджэнне. У ноч на 1 студзеня ў Беларусі сустракаюць Новы год. Святкаванне ўключае ў сябе многія рытуалы, вядомыя і ў іншых постсавецкіх краінах. Праваслаўныя беларусы святкуюць Раство Хрыстова – паводле старога стылю – 7 студзеня. Акрамя таго ў Беларусі захаваўся перадхрысціянскі звычай святкаваць Каляды , якія таксама прыпадаюць на час зімовага сонцастаяння. На два тыдні жыццё амаль што прыпыняецца. На Каляды прынята спяваць – як вы гэта бачылі ў кранальным кліпе Змітра Вайцюшкевіча . А таксама частавацца (то бок шмат есці), абменьвацца падарункамі, не спяшацца, цешыцца заснежанымі краявідамі, чакаць прыезду Дзеда Мароза і Снягуркі з сядзібы ў Белавежскай Пушчы. Гэта час, каб выгнаць нячысцікаў і ўславіць сілы святла. Час паклапаціцца пра родных і сяброў. Час надзеі, што будучыня будзе лепшай за сучаснасць. І на Каляды – прынамсі, мы так чулі – здараюцца цуды.
Таму напрыканцы года мы адпраўляем вядомага беларускага музыку і мастака Лявона Вольскага шукаць калядныя цуды, якія зробяць жыцьцё крыху сьвятлейшым у гэты змрочны час. Лявон запісвае знойдзеныя для нас, а перадусім – для вас цудадзейныя гісторыі і чытае іх у сьвяточнай атмасферы, як і належыць на Каляды. Атрымлівайце задавальненне і асалоду! А мы – ваш Дekoder – зычым вам яшчэ больш цудаў, і галоўнае:
Вясёлых Калядаў! Фроэ Вайнахтэн!
Ідэя, канцэпцыя і рэдакцыя: Інго Пэтц
Дызайн: Даніэль Маркус
Застаўка: кліп „На Каляды“ Змітра Вайцюшкевіча
Фота: © Андрэй Лянкевіч/Anzenberger
Казка і музыка: Лявон Вольскі
Відэа і мантаж: Антон Жыбанаў
Пераклад на беларуску ю: Кацярына Тэвес
Карэктура: Андрэй Хадановіч